У нью-ёркскім аэрапорце LaGuardia адбылося сутыкненне самалёта Air Canada з пажарным аўтамабілем, паведамляе AP. Аэрапорт быў часова закрыты.
Паводле інфармацыі СМІ, на борце самалёта знаходзіліся 76 пасажыраў і чатыры члены экіпажа. Сутыкненне адбылося пасля пасадкі. Падчас яго хуткасць самалёта CRJ-900 складала 39 км/г. Паветранае судна атрымала сур’ёзныя пашкоджанні пярэдняй часткі фюзеляжа.
Паводле папярэдніх даных, пацярпелі чатыры чалавекі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
