Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
У яго ўнесены два акаўнты “Белсата” на англійскай мове ў сацыяльных сетках Х і Facebook.
Акрамя таго, у спіс трапілі:
- старонкі ў Instagram «releasenow_by», «kalinoucy_offlcal»,
- старонкі ў “Аднакласніках” «Сяржук Паўзун», «Вика Синица»,
- акаўнт у Threads «belkrainec»,
- старонкі Facebook «Прп Парп», «NADZEYA-ВY.cо.uк», старонка ў TikTok «Vо1аVо1а».
Нагадаем, у Беларусі ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
