Саўмін зацвердзіў палажэнне аб перадачы арганізацый замежных інвестараў пад часовае знешняе кіраванне

Галоўнае
Фото: Unsplash.com

Савет Міністраў пастановай № 25 ад 16 студзеня зацвердзіў Палажэнне аб парадку перадачы камерцыйных арганізацый пад часовае знешняе кіраванне. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уступае ў сілу пасля апублікавання, распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня, і дзейнічае да 31 снежня 2028 года. Пастанова прынята ў рамках рэалізацыі закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пытаннях перадачы пад часовае знешняе кіраванне».

Нагадаем, законам устаноўлена, што часовае знешняе кіраванне можа быць уведзена ў дачыненні да арганізацый, якія належаць уласнікам з так званых недружалюбных краін. У адпаведнасці з палажэннем, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінны фарміраваць рэестры арганізацый, уласнікі маёмасці якіх або акцыянеры з’яўляюцца асобамі з замежных дзяржаў, што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні. Арганізацыі будуць уключацца ў рэестры на падставе вызначаных выканкамамі значэнняў сярэдняспісачнай колькасці работнікаў і выручкі ад рэалізацыі. Выканкамы штомесяц павінны праводзіць аналіз работы арганізацый.

Камерцыйная арганізацыя можа быць перададзена пад знешняе кіраванне, калі яе органы кіравання або ўласнік фактычна спынілі ўдзел у кіраванні дзейнасцю арганізацыі, альбо здзяйсняюць эканамічна неабгрунтаваныя дзеянні, якія могуць прывесці да фактычнага спынення яе дзейнасці, ліквідацыі і (або) банкруцтва, прычынення шкоды камерцыйнай арганізацыі.

Пры наяўнасці падстаў часовае знешняе кіраванне можа быць уведзена ў дачыненні да камерцыйных арганізацый як уключаных у рэестры, так і не ўключаных у іх.

Знешняе кіраванне ў арганізацыях уводзіцца рашэннем выканкамаў па ўзгадненні з прэм’ер-міністрам або яго першым намеснікам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны