Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў спадзяюцца «на хутчэйшае ўрэгуляванне абстаноўкі» ў Іране. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі пра тэлефонную размову двух міністраў.
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, яны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, графік маючых адбыцца сустрэч і мерапрыемстваў на высокім і найвышэйшым узроўнях.
Акрамя таго, прадметам абмеркавання стала сітуацыя ў Іране і Венесуэле.
«Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі адзначылі недапушчальнасць замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў і выказалі надзею на хутчэйшае ўрэгуляванне абстаноўкі ў Ісламскай Рэспубліцы Іран», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Нагадаем, з канца снежня ў Іране працягваюцца пратэсты, якія ўлады пакуль не могуць задушыць. Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што можа падтрымаць пратэстоўцаў у тым ліку сілай.
