Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры

Армія
Газовоз «Арктик Метагаз». Скриншот видео.

3 сакавіка ў непасрэднай блізкасці ад тэрытарыяльных вод Рэспублікі Мальта здзейснена атака на расійскае судна — газавоз «Арктык Метагаз». Танкер ішоў з грузам з порта Мурманск, паведамляе прэс-служба Мінтранса Расіі.

“Дзякуючы зладжаным дзеянням мальтыйскіх і расійскіх выратавальных службаў усе 30 членаў экіпажа, грамадзяне Расіі, выратаваны”, – гаворыцца ў паведамленні.

У Мінтрансе РФ упэўненыя, што напад нібыта “здзейснены з узбярэжжа Лівіі безэкіпажнымі катарамі Украіны”. Ніякіх доказаў гэтай заяве не прыводзіцца.

Расійскі бок запэўнівае, што танкер ішоў з грузам, “аформленым па ўсіх міжнародных правілах”.

***

Судна Arctic Metagaz – адно з прыкладна дзесяці газавозаў, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі санкцыянаванага СПГ з расійскага тэрмінала “Арктык СПГ-2” у порт Бэйхай на паўднёвым узбярэжжы Кітая. 24 лютага 2026-га Arctic Metagaz пакінуў порт Мурманска пасля пагрузкі і, верагодна, ішоў у напрамку егіпецкага порта Суэц, указвае gCaptain. З 2024 года карабель знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны