Расія ўдарыла па жылой пяціпавярхоўцы ў Харкаве

Галоўнае
Фото: t.me/synegubov

Расія нанесла ўдары па Харкаве, пад атакай апынуўся пяціпавярховы жылы дом у Кіеўскім раёне горада. Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў.

На дадзены момант медыкі аказалі дапамогу 15 параненым. У бальніцу дастаўлены 6 чалавек, сярод іх адна жанчына — у цяжкім стане. У выніку ўдару дом цалкам разбураны, узнік пажар. Таксама пашкоджаныя вокны і фасады ў суседніх дамах. Ёсць звесткі, што пад заваламі яшчэ знаходзяцца людзі. Выратавальная аперацыя працягваецца. На месцы працуюць падраздзяленні ДСНС, праваахоўнікі, лекары экстранай медыцынскай дапамогі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, удары былі нанесеныя балістычнай зброяй.

Атаку пракаментаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Жахлівы расійскі ўдар па Харкаве. Папярэдне дзве ракеты. Прама па жылой забудове. Адзін з дамоў значна пашкоджаны. Зараз працягваецца выратавальная аперацыя, і прыцягваюцца ўсе неабходныя службы. Дакладная колькасць пацярпелых пакуль невядомая. Экстраныя службы, ДСНС Украіны, гарадскія і абласныя ўлады Харкаўшчыны будуць прадастаўляць абноўленую інфармацыю», — напісаў ён у сацсетках.

«На жаль, менавіта так расіяне ставяцца да жыцця і да людзей — працягваюць забойствы, і гэта нягледзячы на ўсе намаганні свету і перш за ўсё Злучаных Штатаў у дыпламатычным працэсе. Толькі Расія не хоча завяршэння гэтай вайны і кожны дзень робіць усё, каб вайна працягвалася. Менавіта таму падтрымка Украіны павінна працягвацца, і кожны дзень нам патрэбнае ўмацаванне нашай ППА, нашых пазіцый, нашай абароны жыцця людзей. Дзякуй усім, хто з Украінай», — дадаў украінскі лідар.

Расія ўдарыла па жылой пяціпавярхоўцы ў Харкаве
Фота: t.me/synegubov

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны