Прыкладанні «Альфа-банка» зніклі з Google Play

Навіны
Фото: Reform.by

Прыкладанні «Альфа-Банка» INSNC і «Альфа Бізнес Мобайл 2.0» зніклі з крамы інтэрнэт-прыкладанняў Google Play.

«Мы ўжо разбіраемся, у чым справа. Адразу адзначым: сітуацыя ніяк не датычыцца ўладальнікаў смартфонаў Huawei з AppGallery і карыстальнікаў RuStore», — заяўляе прэс-служба банка.

Ужо ўсталяваныя прыкладанні працягваюць працаваць. Для абнаўлення прыкладанняў або для іх усталявання на новы тэлефон банк прапануе спампоўваць прыкладанні са свайго сайта.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.