Прэзідэнт Венгрыі даручыў Мадзьяру сфармаваць урад

Навіны
Фото: пресс-служба президента Венгрии

Прэзідэнт Венгрыі Тамаш Шуйок сёння сустрэўся з лідарамі партый, якія прайшлі ў парламент па выніках парламенцкіх выбараў, што адбыліся ў нядзелю.

Першым ён прыняў лідара партыі-пераможцы TISZA Петэра Мадзьяра. Шуйок заявіў, што вылучыць яго на пасаду прэм’ер-міністра і прапанаваў правесці кансультацыі па фарміраванні ўрада.

“Я паведаміў старшыні партыі TISZA, што склічу першае пасяджэнне парламента ў найкарацейшыя магчымыя тэрміны пасля абвяшчэння канчатковых вынікаў, але што падрыхтоўчыя кансультацыі да першага пасяджэння могуць пачацца ў бліжэйшыя дні, якія традыцыйна праводзяцца ў парламенце.

У сувязі з відавочнымі вынікамі выбараў я таксама загадзя паведаміў прэзідэнту Петэру Мадзьяру пра тое, што ў адпаведнасці са сваімі абавязкамі, вызначанымі ў Асноўным законе, я афіцыйна вылучу яго кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра на першым пасяджэнні Нацыянальнага сходу”, – заявіў па выніках сустрэчы прэзідэнт Венгрыі.

Паводле слоў Мадзьяра, першае пасяджэнне парламента адбудзецца не раней за 4 мая. Лідар TISZA таксама заявіў журналістам, што папрасіў Шуйока добраахвотна сысці ў адстаўку, бо “венгерскі народ галасаваў не за змену ўрада, а за змену рэжыму”.

«Я атрымаў адказ, што ён разгледзіць гэта», — сказаў Мадзяр.

Пасля сустрэчы з Мадзьярам прэзідэнт Венгрыі прыняў прэм’ер-міністра Віктара Орбана. Венгерскія СМІ адзначаюць, што Орбан прайшоў у прэзідэнцкі палац не праз галоўны ўваход, каб пазбегнуць зносін з прэсай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.