Прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава ў сваёй праграме на радыё Sputnik пусцілася ў працяглыя разважанні пра хаатычны інфармацыйны парадак дня і ролю сродкаў масавай камунікацыі ў жыцці людзей. У якасці прыкладу яна прывяла заявы і дзеянні прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона. Паводле версіі Захаравай, Макрон «чамусьці» спрабуе наладзіць супрацоўніцтва з Расіяй праз Аляксандра Лукашэнку.
“Вось тая самая дыхатамія: мы не ведаем, у які момант які чалавек якую частку заяў Макрона пачуе. Хтосьці пачуе пра супрацоўніцтва, заклік да якога чамусьці звернуты да прэзідэнта Беларусі, хоць гаворка ідзе пра Расію. А хтосьці пачуе пра нармальнасць захопу, так бы мовіць, танкераў, якія законна барозняць прасторы Сусветнага акіяна, і пад сцягамі, і па раскладзе, і па выдадзеных дакументах у адпаведнасці з нормамі міжнароднага марскога права і законамі прыбярэжных дзяржаў, калі гаворка ідзе пра прыбярэжныя дзяржавы. І для кагосьці гэты чалавек стане ўвасабленнем адэкватнасці, а для кагосьці гэты чалавек стане ўвасабленнем неадэкватнасці”, — заявіла Захарава.
Нагадаем, 31 мая Францыя перахапіла другі танкер ценявога флоту РФ. Ён рухаўся з Расіі. Пра гэта 1 чэрвеня абвясціў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Захарава таксама мела на ўвазе тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі, якая адбылася 24 мая.