Мінгарвыканкам прыняў рашэнне абмежаваць 8 сакавіка рух па праспекце Незалежнасці.
Згодна з рашэннем камітэта №709 ад 27 лютага, якое сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, рух будзе забаронены:
- з 9:00 да 14:30 – па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Жасмінавай да вуліцы Філімонава;
- з 11:30 да 13:30 – па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Філімонава да вуліцы Калінава.
Рух будзе абмежаваны ў сувязі з правядзеннем забегу ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
