Па справе аб смерці журналіста Мікіты Мелказёрава прызначаны дадатковыя экспертызы, паведаміла ў Instagram яго ўдава Ліна Цапава.
«Пракуратура Польшчы працягвае займацца расследаваннем справы аб смерці Мікіты. Каб усталяваць канчатковую прычыну смерці, яго біялагічныя матэрыялы накіравалі на дадатковыя экспертызы. Плануецца, што працэс зойме ад чатырох да васьмі месяцаў. На жаль, паскорыць яго ніяк нельга», — напісала Цапава.
Ліна папрасіла не спекуляваць і не дадумваць інфармацыю пра смерць Мікіты.
Нагадаем, журналіст Мікіта Мелказёраў памёр у Варшаве ў ноч з 20 на 21 снежня 2025 года. Яму было 37 гадоў. Польская пракуратура пачала расследаванне яго смерці паводле артыкула аб ненаўмысным забойстве. Гэта традыцыйная фармулёўка, якая ўжываецца, калі прычына смерці невядомая.
