Пракуратура «пачысціла» крамы ад «экстрэмісцкай літаратуры»

Пракуратура Заводскага раёна Мінска адчыталася аб маніторынгу кніжных анлайн- і афлайн-крам на прадмет продажу забароненай літаратуры.

Так, на маркетплэйсе пракуроры знайшлі мемуары гітлераўскага генерала Гейнца Гудэрыяна «Успаміны нямецкага генерала. Танкавыя войскі Германіі ў Другой сусветнай вайне 1939–1945», а ў інтэрнэт-краме — мемуары яшчэ аднаго нямецкага ваеначальніка часоў Другой сусветнай вайны, камандуючага групай «Цэнтр» Фёдара фон Бока «Я стаяў ля варот Масквы». Яшчэ адна крама прапаноўвала кнігі Райнера Цытэльманна «Гітлер. Светапогляд рэвалюцыянера» і Вільгельма фон Лееба і Франца Гальдэра «Ленінградскі „Бліцкрыг“ 1941–1942». Усе яны былі ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пракуратура вынесла прадпісанні прыбраць з продажу названыя выданні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны