Платформа SVAE і «Дзённікі супрацоўніка НКВД» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Навіны
Обновленное приложение SVAE

Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У яго трапілі праекты «Тры сланы» і SVAE. «Экстрэмісцкімі» прызнаны лагатыпы праектаў, акаўнты SVAE у сацсетках і мабільныя прыкладанні ў App Store і Google Play.

У спіс таксама ўключаны:

  • кніга «Дзённікі супрацоўніка НКВД: дакументальнае выкрыццё сталінізму» пад аўтарствам А. Зелянкоўскай,
  • лагатып акаўнта ў TikTok «Беларусь life»,
  • чат у Telegram «Новы Час Chat» і тэлеграм-бот «Новы Час Online»,
  • відэа на YouTube «ЛУКАШЭНКА тайна ненавідзіць Пуціна! УСПЛЫЎ САКРЭТ. ЖАХЛІВЫЯ схемы з КРАМЛЁМ!»,
  • акаўнт у Instagram «takija.samyja», «mironauillia», «karakulya_best»,
  • сайт і тэлеграм-канал «BYACTION», электронная пошта праекта і кантакт у Signal «Вyaction.org»,
  • акаўнт у Facebook «Ка Malika»,
  • Тэлеграм-канал «White scout 88»,
  • акаўнты ў TikTok «Лукаш за кадром 3%», «Чык Чырык»,
  • аналагі сайта «Анархічны чорны крыж Беларусі».

Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі, а таксама пераследу іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.