Пажар у касцёле ў аграгарадку Сапоцкін ліквідавалі

Галоўнае
Скриншот видео t.me/mchs112by

Ратавальнікі ліквідавалі пажар у касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча ў аграгарадку Сапоцкін Гродзенскага раёна.

Агонь пашкодзіў дах і лачанне па ўсёй плошчы будынка, паведамляе прэс-служба МНС. Закураныя сцены, столь і ўнутранае ўбранне касцёла. Пацярпелых няма. На месцы працавалі 16 адзінак тэхнікі МНС.

Разглядаемая версія прычыны НЗ — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Нагадаем, паводле паведамленняў відавочцаў, узгаранне пачалося каля 7 гадзін раніцы 14 снежня.

Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча — рымска-каталіцкі храм, пабудаваны ў 1935—1939 гадах з цэглы. Помнік эклектычнай архітэктуры са стылізаванымі элементамі готыкі, барока і класіцызму.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны