Памілаваныя палітвязні пачалі выходзіць на волю. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
“Паступаюць першыя звесткі пра тое, што людзі са спісу пачалі выходзіць з калоній у Беларусі”, — заявілі ў ініцыятыве Dissidentby.
Па стане на раніцу ініцыятыва канстатавала, што ніхто са спісу памілаваных яшчэ не выйшаў на волю.
Учора пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка ЗША Джона Коўла было абвешчана пра памілаванне 250 палітвязняў. 15 чалавек былі вывезены без дакументаў у Літву. Астатнія 235 павінны былі быць вызвалены і застацца ў Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
