Палітзняволеную Алену Маліноўскую будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Галоўнае
Елена Малиновская. Фото: "Вясна"

У дачыненні да палітзняволенай Алены Маліноўскай, асуджанай у 2022 годзе разам з дваюрадным братам Паўла Латушкі, узбуджана новая крымінальная справа, паведамляе ініцыятыва Dissidentby.

Малінскую абвінавачваюць паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК).

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, абвінавачанне прад’яўлена па васьмі эпізодах. Дэталі абвінавачання невядомыя.

У 2022 годзе Алену судзілі разам з Ліліяй Ананян і дваюрадным братам Паўла Латушкі Анатолем Латушкам. Жанчыну прысудзілі да чатырох гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, знявазе дзяржаўных сімвалаў і хуліганстве. Паводле абвінавачання, Латушка, Маліноўская і Ананян удзельнічалі ў пратэстах, спалілі дзяржаўны сцяг і малявалі «Пагоню» ў пад’ездзе.

31 жніўня 2025 года Алена павінна была выйсці на волю, яе затрымалі па новай крымінальнай справе і проста з калоніі даставілі пад варту ў Мінск.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны