Раніцай 26 лютага над рознымі раёнамі Гомеля заўважылі невядомы дрон, які выдае характэрны гук, як у мапеда.
«Візуальныя назіранні за БпЛА паказваюць, што, верагодна, над Гомелем кружыць расійскі БпЛА Shahed-136 (Герань)», — паведамляе «Флагшток».
Украінскія маніторынгавыя каналы не фіксавалі залётаў беспілотнікаў у Гомельскую вобласць у апошнія гадзіны.
Першыя паведамленні пра дрон з’явіліся ў мясцовых чатах каля 9:20. Пазней за беспілотнікам стаў лётаць верталёт.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
