Былы палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце ў чэрвені. Пра гэта паведаміла ў панядзелак старшыня ЕП Раберта Метсола, адкрываючы пленарнае пасяджэнне.
Чэрвеньскае пасяджэнне запланавана на 15-18 чэрвеня. Паводле інфармацыі РАР, выступленне можа адбыцца 17 чэрвеня.
У 2025 годзе Анджэй Пачобут быў узнагароджаны Прэміяй Сахарава, якую прысуджае Еўрапарламент. У снежні яна была ўручана дачцэ палітвязня.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
