Нафтавыя каціроўкі перавысілі 125 долараў за барэль

Навіны
Фото: Venti Views / Unsplash.com

Кошт бліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent працягнуў рост. Сёння раніцай каціроўкі паднімаліся да 126,35 долара за барэль. Падобная цана апошні раз фіксавалася ў сакавіку 2022 года. Пасля карэкцыі сёння ф’ючарс гандлюецца ў межах 123-125 долараў за барэль.

Ф’ючарс на амерыканскую нафту WTI падняўся да 109 долараў за барэль.

Асноўным фактарам таргоў застаецца сітуацыя на Блізкім Усходзе. ЗША працягваюць блакаду іранскіх партоў. Суднаходства ў Армузскім праліве застаецца нестабільным. Пры гэтым амерыкана-іранскія перамовы зайшлі ў тупік.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.