На зімовую Алімпіяду паедуць 5 беларускіх спартсменаў

Навіны
Фото: olympics.com

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі зацвердзіў склад беларускай каманды на зімовую Алімпіяду 2026 у Мілане і Карціна-Д’Ампецца.

У каманду ўвайшлі пяць спартсменак у пяці дысцыплінах:

  • Марыя Шканава (гарналыжны спорт),
  • Марына Зуева (канькабежны спорт),
  • Ганна Каралёва (лыжныя гонкі),
  • Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне),
  • Ганна Гуськова (фрыстайл).

Склад дэлегацыі можа быць павялічаны за кошт пераразмеркавання квот у фрыстайле.

Нагадаем, беларускія спартсмены дапускаюцца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях як нейтральныя індывідуальныя спартсмены пад нейтральным сцягам і гімнам. Нейтральныя спартсмены не будуць удзельнічаць у парадзе дэлегацый і каманд на цырымоніі адкрыцця. Да Алімпіяды не будуць дапушчаныя спартсмены і персанал, якія актыўна падтрымліваюць вайну або знаходзяцца на кантракце ў узброеных сілах Беларусі ці Расіі, нацыянальных структурах бяспекі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны