На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай

Галоўнае
Фото: Reform.news

Падчас выступлення Святланы Ціханоўскай на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Варшаве некалькі ўдзельнікаў выйшлі з плакатамі з надпісамі «Конференция ≠ результаты», «Тихановская, где мандат?», «Тихановская = Лукашенко», «Света, отдай деньги Саше, очисть совесть».

Напярэдадні апаненты Офіса Ціханоўскай анансавалі акцыю супраць, па іх словах, «самазванцаў і махляроў, якія прыкрываюцца імем народа Беларусі, незаконна прысвойваюць сродкі заходніх донараў, датычныя да ўцечкі персанальных дадзеных і садзейнічаюць палітычна матываваным арыштам». Арганізатары таксама заявілі, што падобныя канферэнцыі не накіраваныя на вырашэнне рэальных праблем, а выкарыстоўваюцца для “асваення выдзяляемага фінансавання”.

Да месца правядзення канферэнцыі прыйшоў блогер Сяргей Пятрухін, які таксама заклікаў паплечнікаў да ўдзелу супраць мерапрыемства. Ён разгарнуў плакат «Інфаабслуга дэмсіл — гэта не журналістыка. Каму служаць “незалежныя СМІ?».

Журналісты папрасілі Святлану Ціханоўскую пракаментаваць тое, што адбылося. Паводле яе слоў, яна ведала пра падрыхтоўку акцыі.

“Я бачыла і насамрэч ведала, што дзесьці ў сацсетках заклікаюць людзей прыйсці на канферэнцыю, выказаць сваё меркаванне. Але ў нас ва ўсіх ёсць на гэта права. Магчыма, калі пачнецца размова, я запрашу гэтых людзей і проста з імі пагавару: у чым справа, якія ёсць пытанні і паспрабую адказаць. Бо часцей за ўсё…

Я спадзяюся, што яны прыйшлі з канкрэтнымі прапановамі, як нешта можна палепшыць, калі, напрыклад, іх не задавальняе мая праца. Трэба ўдакладніць: гэта супраць мяне асабіста ці супраць канферэнцыі. Я гэтых нюансаў не ведаю. Так, я бачыла. Выдатна, што ў нас ёсць такая магчымасць”, – адказала палітык.

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай
Фота: Reform.news
На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай
Фота: Reform.news
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.