МЗС Беларусі папярэдзіла пра небяспеку паездак у Венесуэлу пасля землятрусаў

Навіны
МИД Беларуси. Фото: Reform.by

Міністэрства замежных спраў Беларусі папярэдзіла грамадзян пра рэжым надзвычайнага становішча ў Венесуэле.

Серыя землятрусаў пашкодзіла энергетычную і транспартную інфраструктуру. Міжнародны аэрапорт імя Сімона Балівара закрыты. Чакаюцца паўторныя падземныя штуршкі, не выключана верагоднасць утварэння цунамі ў краінах Карыбскага басейна.

МЗС рэкамендуе ўлічваць неспрыяльную сейсмічную абстаноўку пры планаванні паездак у Венесуэлу і краіны рэгіёна.

З пасольствам Беларусі ў Венесуэле можна звязацца па тэлефоне +58 4123212002 і электроннай пошце [email protected].

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.