“Мы сканцэнтраваны на Іране”. Трамп адказаў на пытанне пра Украіну

Галоўнае
Скриншот видео

ЗША на дадзены момант сканцэнтраваны на Іране. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытанне пра ўрэгуляванне расійска-ўкраінскай вайны.

“Украіна рухаецца наперад. Я хацеў бы, каб яны паразумеліся. Шчыра кажучы, ва Украіне гіне шмат людзей. Паглядзім, што будзе. Там адбываюцца падзеі. Мы сканцэнтраваны. Зараз мы сканцэнтраваны на Іране, спрабуючы дамагчыся завяршэння перамоваў. І я думаю, што калі вы паглядзіце, фондавы рынак у парадку. Цэны на нафту падаюць, і ўсё выглядае вельмі добра, што мы заключым здзелку з Іранам, і гэта будзе добрая здзелка”, – сказаў ён.

Трамп дадаў, што наступны раўнд перамоваў з Іранам можа адбыцца на выходных. Паводле яго слоў, блакада іранскіх партоў аказалася эфектыўнай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.