МУС пракаментавала затрыманне грамадзяніна Літвы ў стараабрадцаў у Пастаўскім раёне

Навіны
Скриншот видео МВД

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала каментар пра затрыманне грамадзяніна Літвы ў Пастаўскім раёне.

Раней гэтую гісторыю расказала раённая газета «Пастаўскі край». Паводле інфармацыі выдання, грамадзянін Літвы меў намер афіцыйна зарэгістраваць рэлігійную суполку ў Пастаўскім райвыканкаме, але рабочая група выканкама выявіла ў пададзеных дакументах «прыкметы фальсіфікацыі» і адмовіла. У выніку яго затрымалі.

Каментар намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Сяргея Лосіча адрозніваецца больш рэзкім тонам. У ім замежнік названы лжэсвятаром.

“Супрацоўнікі Пастаўскага РАУС затрымалі 52-гадовага лжэсвятара з Літвы. З’яўляючыся грамадзянінам гэтай краіны, мужчына прыехаў у Беларусь, купіў дом і праз інтэрнэт-месенджар стаў заклікаць грамадзян наведваць стараабрадніцкія набажэнствы.

Арганізоўваў гэтыя мерапрыемствы ў сябе па месцы жыхарства ў адной з вёсак Пастаўскага раёна, пры гэтым збіраючы ахвяраванні з паствы. Адпаведнай адукацыі і дазволу райвыканкама на правядзенне масавых рэлігійных мерапрыемстваў не меў”, — заявіў Лосіч.

Паводле яго слоў, літоўскаму грамадзяніну пагражае высылка з Беларусі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым у відэа МУС паказана, як у дакумент уносіцца запіс аб дэпартацыі.

“Беларусь адкрытая для замежных гасцей. У той жа час любыя парушэнні заканадаўства з іх боку не застануцца без увагі праваахоўнікаў! Праца ў гэтым кірунку будзе працягнута!”, — дадаў ён.

МУС пракаментавала затрыманне грамадзяніна Літвы ў стараабрадцаў у Пастаўскім раёне
Скрыншот відэа МУС

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.