Ратавальнікі за апошнія суткі ліквідавалі наступствы моцнага ветру ў Беларусі. Учора і сёння ў краіне дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі. Хуткасць ветру можа дасягаць 20 м/с.
Паводле інфармацыі МНС, у Віцебскай, Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцях прыбіралі паваленыя на дарогі дрэвы.
У Гродне на вуліцы Гаспадарчай парывам ветру сарвала металічны ліст з парапета гандлёвага цэнтра. Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, дэмантавалі канструкцыю.
Уборка рэкламнага шчыта і элементаў даху спатрэбілася ў Брэсце.







🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
