МНС фіксуе падтапленні талымі водамі ў 11 раёнах Беларусі.
Паводле інфармацыі міністэрства, паводка закранула чатыры вобласці краіны:
- у 7 раёнах Гродзенскай вобласці падтоплены 8 жылых дамоў, 27 падвор’яў і 6 падвалаў;
- у Мінскай вобласці падтоплены 7 жылых дамоў і 7 падвор’яў;
- у Брэсцкім рэгіёне зафіксаваны падтапленні 4 падвор’яў і 2 падвалаў;
- у Гомельскай вобласці ў зоне падтаплення застаюцца 1 жылы дом і 1 падвор’е.
На рэках Беларусі працягваецца развіццё вясновых працэсаў. У басейнах рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках Нёмана і Віліі захоўваецца ледастаў і ледастаў з палоннямі. Таўшчыня лёду складае ад 12 да 43 см. Назіраецца стабільны рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 28 см за суткі.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
