Мінэнерга расказала пра ход рамонту пашкоджанай цеплатрасы ў Мінску

Галоўнае
Фото: Минэнерго

Энергетыкі працягваюць рамантаваць пашкоджаны ўчастак цепламагiстралі ў Мінску. Учора з-за яго прарыву праблемы з ацяпленнем былі ў пяці раёнах беларускай сталіцы.

Як паведамілі ў Мінэнерга, работы вядуцца кругласутачна, да іх было прыцягнута 170 чалавек.

«На дадзены момант працягваецца работа па дэмантажы пашкоджанага кампенсатара трубаправода, праводзяцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы па яго замене. Работы ўскладненыя ўмовамі надвор’я — ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 19 градусаў. З улікам размяшчэння пашкоджанага ўчастка цепламагiстралі прымяненне спецыяльнай тэхнікі было ўскладненае — шэраг тэхналагічных аперацый выконваўся брыгадамі практычна ўручную», — праінфармавалі ў прэс-службе міністэрства.

Мінэнерга расказала пра ход рамонту пашкоджанай цеплатрасы ў Мінску
Фото: Минэнерго
Мінэнерга расказала пра ход рамонту пашкоджанай цеплатрасы ў Мінску
Фото: Минэнерго
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны