Мінінфарм уключыў акаўнт Музея вольнай Беларусі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Навіны
Фото: facebook.com/freebelarusmuseum

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі старонку і лагатып Музея вольнай Беларусі ў Facebook. Адпаведнае рашэнне прыняў 3 чэрвеня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.

Таксама ў спіс трапілі:

  • старонкі ў Instagram «Belarus en France», «Belarusian Runners Commynity», «marina_girin», «kalinoucy_official», «zivebelarus_slavaukraine (Трыбунал! арт. 128)»;
  • старонкі ў Facebook «Гражданственность.ВY», «Legalize Belarus», «Гісторыя Беларусі», «Stop represjom na Białorusi», «Rushennie», «RAZAM e.V. – Belarusische Gemeinschaft», «Маладая Грамада»;
  • старонкі ў TikTok «ГОМЕЛЬ И ОБЛАСТЬ – НОВОСТИ», «gorshish7», «kshi_7», «olgakempinsky».

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з Лукашэнкам і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.