Мінгарсуд вынес завочны прысуд Вікторыі Бакуновіч

Навіны
Виктория Бакунович

Мінскі гарадскі суд вынес завочны прысуд Вікторыі Бакуновіч. Спецвытворчасць у дачыненні да яе была распачата Следчым камітэтам у снежні мінулага года.

Яна абвінавачвалася ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4).

Як паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”, ёй прызначана пакаранне ў выглядзе 6 гадоў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Вікторыя Бакуновіч згадвалася ў справе аб вывешванні нацыянальнага беларускага і ўкраінскага сцягоў на вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску ў жніўні 2022 года. Па гэтай справе было затрымана пяць чалавек. Большасць з іх атрымалі па 5 гадоў пазбаўлення волі. Праз два тыдні пасля іх затрымання МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» канал «xinkalik» у дадатку Zello. Вікторыя была ўказана сярод асобаў, датычных да «фармавання».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны