Міністэрства фінансаў вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы, якой уносяцца змены ў парадак эмісіі каштоўных папер. Абмеркаванне праходзіць на Прававым форуме да 12 чэрвеня.
Праект прадугледжвае шэраг спрашчэнняў у працэдуры эмісіі каштоўных папер. Частка з іх датычыцца іх размяшчэння за межамі Беларусі.
У прыватнасці, праектам прадугледжваецца магчымасць указання ў эмісійных дакументах парадку і спосабаў размяшчэння каштоўных папер, вызначэння даходу і іншых умоў эмісіі ў адпаведнасці з правам замежнай дзяржавы і (або) замежнай фондавай біржы, дзе будзе непасрэдна ажыццяўляцца размяшчэнне каштоўных папер. У Мінфіне мяркуюць, што дадзеная норма з большай верагоднасцю дазволіць беларускім эмітэнтам прыцягнуць сродкі за мяжой.
“Акрамя таго, гэта будзе спрыяць практычнай апрабацыі беларускімі эмітэнтамі магчымасцей, прадастаўленых заключанымі міжнароднымі пагадненнямі (у прыватнасці, Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб праспектах каштоўных папер, Пагадненнем аб трансгранічным допуску да размяшчэння і абарачэння каштоўных папер на арганізаваных таргах у дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза)”, — гаворыцца ў абгрунтаванні праекта.