Міністэрства фінансаў Беларусі анансавала размяшчэнне ў сістэме БВФБ дзяржаўных аблігацый, намінаваных у доларах. Яно пачнецца 5 сакавіка і працягнецца да 7 верасня.
Аб’ём 362-га выпуску складзе 50 млн долараў. Намінал адной аблігацыі — 1000 долараў. Каштоўныя паперы павінны быць пагашаны 14 мая 2031 года. Па аблігацыях устаноўлены пастаянны працэнтны даход у памеры 2,9% гадавых. Ён будзе выплачвацца два разы на год.
Параметры выпуску блізкія да параметраў 357-га выпуску, які размяшчаўся праз аўкцыён. Па выніках аўкцыёну па ім была вызначана стаўка ў 2,9% гадавых. Пры першасным размяшчэнні былі рэалізаваны аблігацыі на 20,046 млн долараў. Даразмяшчэнне выпуску ў сістэме БВФБ пачалося 23 лютага, у першыя дні быў выкуплены практычна ўвесь астатні аб’ём каштоўных папер. У сістэме БВФБ застаюцца даступнымі толькі 9 аблігацый 357-га выпуску.
