У Столінскім раёне загінуў 58-гадовы мужчына, жыхар сталіцы. Ён атруціўся паскаральнікам росту.
Як расказалі ў ДКСЭ, мінчанін аказваў дапамогу па гаспадарцы столінскаму фермеру. Ён займаўся прыборкай тэрыторыі. Увечары працадаўца заўважыў, што мужчына сядзіць з апушчанай галавой. Ён падышоў да яго і спытаў, што здарылася. Мінчанін адказаў, што выпіў з бутэлькі празрыстую вадкасць, думаючы, што гэта бярозавы сок. Раптоўна работнік страціў прытомнасць. Фермер адвёз яго ў бальніцу, але там мужчыну выратаваць не змаглі.
Эксперт устанавіў, што прычынай смерці стала вострае атручэнне ізадэканолам. Дадзенае рэчыва ўжываецца ў сродках абароны раслін і ўгнаеннях.
“Як устаноўлена падчас праверкі, работнік выпіў сродак-канцэнтрат для паскарэння росту раслін, што прывяло да смяротнага зыходу”, — гаворыцца ў паведамленні ДКСЭ.
