МАРГ убачыў у рэкламе шаурмы абясцэньванне жыцця жывой істоты

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала неналежнай рэкламу аб’екта грамадскага харчавання.

Прадпісанне выдадзена ТАА «АрніваБел», якое рэкламавала ўстанову «Шаурма». На рэкламе быў тэкст «Ён вылупіўся не для жыцця, а для ідэальнай шаурмы», а таксама выява курыцы і нажа.

«Разгляданая вонкавая рэклама парушае агульнапрынятыя нормы маралі, бо абясцэньвае жыццё жывой істоты, парушаючы прынцыпы гуманнасці, і ў сілу патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе з’яўляецца неэтычнай», — заявілі ў МАРГ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.