Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю RT зноў загаварыў пра рэформу кіравання дзяржавай. Пра яе ён узгадаў, адказваючы на пытанне Рыка Санчэса пра распад Савецкага Саюза.
“Што тычыцца шоку пасля распаду Савецкага Саюза і выбару метадаў лячэння ад гэтага шоку, у прынцыпе, пасля распаду Саюза мы пачыналі ўсе аднолькава. Нам вельмі шмат раілі з Захаду, падказвалі, расказвалі, як будаваць сваё жыццё. А як сёння высветлілася, усё гэта была хлусня, заходняя хлусня.
Я пра гэта шмат думаю і ўжо з некаторымі спецыялістамі параіўся, як жыць далей. Забягаючы наперад, скажу, што нам трэба сур’ёзна падумаць над кіраваннем краінай. Можа, нават правесці рэформу кіравання дзяржавай, выкарыстоўваючы вопыт старога, супраць чаго нам раілі заходнікі змагацца, перш за ўсё вашы амерыканцы”, – сказаў Лукашэнка.
Нагадаем, пасля 2020 года Лукашэнка таксама шмат казаў пра рэформу кіравання, была зменена Канстытуцыя. Усебеларускі народны сход атрымаў новы статус, ён цяпер збіраецца штогод. Таксама ён шмат разважаў пра тое, каб падзяліцца паўнамоцтвамі з чыноўнікамі, аднак на практыцы гэта мела або фармальны характар, або, паводле слоў самога Лукашэнкі, разам з паўнамоцтвамі яго падначаленыя атрымліваюць і адказнасць, чаго яны на самай справе не хочуць.
Паводле слоў Лукашэнкі, Захад у мінулым стагоддзі патрабаваў змагацца супраць КПСС.
“Змагацца супраць, па-мойму, шостага артыкула Канстытуцыі, дзе была кіруючая і накіроўваючая сіла нашага грамадства, камуністычная партыя. Пры ўсіх недахопах партыйнага будаўніцтва і працы Кампартыі – я быў членам Кампартыі ў свой час, усё было няпроста – можна сказаць, што ўнутры партыі я быў такім канструктыўным апазіцыянерам.
Мая пазіцыя зыходзіла ад жыцця. І потым, гэта такі прынцып, якога я прытрымліваюся дагэтуль. Калі не ведаеш, што рабіць, я часта пра гэта казаў, трэба ісці да людзей, яны падкажуць. І калі ты не сляпы, яны могуць табе не падказаць, але ты павінен убачыць, што трэба рабіць заўтра, зыходзячы з гэтага жыцця.
Дык вось, заходнікі нам рэкамендавалі, перш за ўсё, шматпартыйнасць, потым плюралізм меркаванняў і іншае, іншае, і іншае. Яны нам рэкамендавалі, а мы гэтаму прытрымліваліся. У авангардзе ішла, вядома, Расія, ельцынская Расія на чале з Ельцыным. Я тут не даю яму ацэнак. У яго шмат было і станоўчага. Ну а следам беглі ўсе.
У наш мозг укаранілі культ грошай і дабрабыту. І ведаеце, многія, страціўшы арыенціры, прыхапілі самыя смачныя кавалкі, каб быць заможнымі, багатымі і гэтак далей. Да чаго гэта прывяло, вы гэта ведаеце, асабліва на прыкладзе Расіі. Хто мог, хто бліжэй быў да ўлады, той прыхапіў нафту, газаздабыўныя прадпрыемствы – узбагаціліся прыстойна. Гэтым шляхам і мы ішлі.
Але, будучы дэпутатам парламента, я гэта ўсё бачыў. І Бог мяне збярог ад таго, што я не быў прыхільнікам таго курсу. Я галасаваў супраць распаду Савецкага Саюза. Можа, і патрэбна была рэформа Савецкага Саюза, патрэбна была. Дурні ў нас хапала, як цяпер у вас у Амерыцы: шмат станоўчага, але дурні таксама хапае. Да чаго гэта прывядзе? Паглядзіце на наш досвед Савецкага Саюза. І я пра гэта ў парламенце адкрыта казаў. Можна паглядзець.
Я быў супраць гэтага курсу. І калі я стаў прэзідэнтам, нават не валодаючы той уладай, якой валодаю цяпер, я пачаў рэформу краіны для таго, каб не дапусціць таго, што адбылося тады ў Расіі. Былі найжорсткім чынам адменены дурныя рэформы. Мы пачалі жыць ад жыцця па сваіх сродках, абапіраючыся на магчымасці тады растэрзанай Расіі. Ну і атрымалі тое, што атрымалі. Вы, напэўна, добра ведаеце нашу сістэму”, – сказаў ён.
