Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Дрыбінскі раён 13 сакавіка выказаўся пра працэс пераразмеркавання паўнамоцтваў. Ён адзначыў, што працэс можна было б завяршыць за тыдзень, але людзям ад гэтага будзе цяжка.
«Як вопытны чалавек я разумею, што гэта за адзін дзень і за адзін год не робіцца. Гэта павінна быць паступова, спакойна, без рэвалюцыйных узрушэнняў. Гэта павінна быць эвалюцыйна. Гэта асноўны прынцып. Каб вам было лягчэй. Ламануть можна, рэвалюцыю можна здзейсніць за тыдзень. Але людзям будзе цяжка», — заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка звярнуў увагу, што чыноўнікі не хочуць браць дадатковыя паўнамоцтвы, бо яны прадугледжваюць адказнасць.
«Усе хацелі паўнамоцтваў. Ну бярыце. А потым яны зразумелі, што ёсць жа і адказнасць, калі вам загрузiлi дадаткова паўнамоцтвы. Адказнасць не вельмі хочуць несці. Я ім даю паўнамоцтвы, а яны ўпiраюцца, кажуць: не трэба, нас гэта задавальняе», — заявіў ён.
Лукашэнка расказаў, як прымае рашэнні пра кадравыя прызначэнні, патрабуючы, каб на адну пазіцыю былі прадстаўлены некалькі кандыдатаў.
«Павінна быць альтэрнатыва. Нядаўна адміністрацыя прапанавала мне адну кандыдатуру на пасаду. Я сказаў: нават не прыходзьце. Павінны быць альтэрнатыўныя кандыдаты, пісьменныя, здольныя. Альтэрнатыва павінна быць. І ў асноўным гэта так. Гэта пэўная канкурэнцыя. І я потым павінен параўноўваць, узважваць», — адзначыў Лукашэнка.
Выключэнні зроблены толькі для некалькіх пасад, напрыклад, прэм’ер-міністра і старшыняў аблвыканкамаў.
Адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы датычылася кадравай палітыкі ў святле працяглага курсу на пераразмеркаванне паўнамоцтваў.
«Хто б што ні прапаноўваў, я добра ведаю людзей, якія могуць. Гэта цэнтральнае звяно, цэнтральныя фігуры — губернатары і прэм’ер-міністр», — расказаў Лукашэнка.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі знаходзяцца некалькі «фальшывых» комплексаў «Арэшнік», прыгразіў апанентам «найжорсткайшай рэакцыяй» у выпадку паўтарэння сцэнару 2020 года, расказаў пра перамовы з ЗША па вызваленні палітвязняў і заявіў, што ўпаўшы ў Беларусі дрон параніў жанчыну.
