Лукашэнка лічыць, што венесуэльскі сцэнар у Беларусі нерэальны

Навіны
Николас Мадуро.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што варыянт венесуэльскага сцэнару, калі прэзідэнт краіны быў захоплены амерыканскім спецназам і вывезены ў ЗША, у Беларусі нерэальны. Свае думкі ён агучыў падчас выступлення на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне».

“Вы памятаеце, у мінулым годзе, Іван Міхайлавіч, пасяджэнне Савета бяспекі Беларусі, дзе мы размеркавалі ролі на выпадак: а што, калі не будзе прэзідэнта? Слухайце, як у ваду глядзелі. Таму варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны. Нават калі гэта адбудзецца, у нас усё на гэты выпадак прадугледжана”, — заявіў ён.

“Але каб, зноў жа, вам паўтару — ці ў трэці раз, — каб гэтага не здарылася, мы, эліта грамадства найперш, ідучы наперадзе, павінны бачыць і ведаць сваё месца. Кожны на сваім месцы павінен зрабіць максімум. Якая б у нас ні была дыктатура і аўтарытарызм, кожнага не прымусіш гэта зрабіць. Таму мы з вамі асуджаныя быць наперадзе ў гэтым вар’яцкім, бушуючым свеце. Калі будзем гэта ўсведамляць, у нас з вамі ўсё атрымаецца”, — дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі затрыманыя і вывезеныя ў ЗША 3 студзеня. Яны прадсталі перад федэральным судом Паўднёвай акругі Нью-Ёрка 5 студзеня. Мадура не прызнаў сябе вінаватым і запатрабаваў консульскі візіт. Флорэс таксама не прызнала сябе вінаватай і назвала сябе першай лэдзі Венесуэлы. Наступнае пасяджэнне па іх справе прызначана на 17 сакавіка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны