Латушка ў Бруселі: Палітычны ўплыў нашых інстытутаў пацвярджаецца рэакцыяй рэжыму

Навіны
Павел Латушко. Фото: t.me/CabinetBelarus

Падтрымка дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі сёння — гэта прамая інвестыцыя ў бяспеку ўсёй Еўропы заўтра. З такім тэзісам выступіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на шостым пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь — ЕС» у Бруселі.

Палітык абазначыў тры ключавыя элементы стратэгіі АПК: развіццё сістэмы палітычных інстытутаў, эфектыўны ціск на рэжым з мэтай змянення яго палітыкі і рэалізацыю канцэпцыі Круглага стала.

Латушка ў Бруселі: Палітычны ўплыў нашых інстытутаў пацвярджаецца рэакцыяй рэжыму
Фота: t.me/CabinetBelarus

«Падтрымка дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі сёння — гэта прамая інвестыцыя ў бяспеку ўсёй Еўропы заўтра», — заявіў ён.

Гаворачы пра палітычны ўплыў створаных інстытутаў, Латушка прывёў у якасці доказу рэакцыю самога рэжыму.

«Ён прызнаў нашы інстытуты экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі арганізацыямі. Ён выкарыстоўвае экстэрытарыяльны пераслед праз “завочныя” прысуды і актыўную працу спецслужбаў супраць нас. Рэжым выкарыстоўвае дэзінфармацыю і дыскрэдытацыю, стварае пагрозы для нашага жыцця. Гэта беспрэцэдэнтны ціск. Рэжым траціць велізарныя рэсурсы на барацьбу з намі. Яны хочуць знішчыць гэтую палітычную альтэрнатыву. Усё гэта даказвае: мы — рэальны фактар і суб’ект палітыкі, які немагчыма ігнараваць», — сказаў ён.

Латушка падкрэсліў, што Кабінет разглядае эканамічныя і персанальныя санкцыі не як фармальнасць, а як моцны і прагматычны рычаг. Мэта — прымусіць рэжым змяніць сваю палітыку:

«Такім чынам мы ствараем умовы, пры якіх пошук палітычнага выхаду становіцца адзіным рацыянальным сцэнарыем для рэжыму», — падкрэсліў ён.

Асобна палітык адзначыў важнасць канцэпцыі Круглага стала для вырашэння крызісу ў Беларусі:

«Мы перакананыя, што прамыя перамовы паміж міжнароднай супольнасцю і рэжымам не спрацуюць. Спробы абысці беларускае грамадства і дэмакратычныя сілы не вырашаць крызіс. Унутраная трансфармацыя немагчымая без унутранага дыялогу і ўключэння грамадства», — заявіў ён.

Ён адзначыў важнасць удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

«Палітыка — гэта адказнасць перад грамадствам і легітымны мандат. Мы не можам адыгрываць сур’ёзную ролю ў будучыні Беларусі без пацверджанай волі яе грамадзян. Выбарчы мандат дае нам права прадстаўляць беларускае грамадства — як за гэтым сталом сёння, так і за Круглым сталом заўтра», — заявіў палітык.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны