Купалаўцы пакажуць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»

Культура
Сцэна са спектакля "Ваўкі". Фота: Paweł Świć

Напрыканцы тыдня, 9, 10 і 11 студзеня, Купалаўцы граюць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».

Купалаўцы пакажуць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
Сцэна са спектакля “Ваўкі”. Фота: Paweł Świć

Рэжысёр Павел Пасіні засяроджваецца на адной з найважнейшых, але пакінутых па-за агульнай ўвагай тэм кнігі – яўрэйскім пагроме, які разгарнуўся ў адной з беларускіх вёсак. Ева Вежнавец, малюючы пагром і праблему антысемітызму, падымае тэму, якая ў афіцыйнай беларускай літаратуры застаецца замоўчанай. Гэта смелы жэст, які заслугоўвае ўвагі, паколькі ён сутыкаецца з хваравітым мінулым і ставіць пытанні аб гістарычнай памяці, адказнасці і ролі літаратуры ў працы над складанымі тэмамі.

«Ваўкі» становяцца пляцоўкай для размовы пра гісторыю, якая дагэтуль адгукаецца ў сучасным свеце.

У спектаклі возьмуць удзел Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Аляксандр Зелянко і Валянціна Гарцуева.

Прэм’ера спектакля «Ваўкі» адбылася на фестывалі «Блізкі Усход» у Любліне.

Купалаўцы пакажуць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
Сцэна са спектакля “Ваўкі”. Фота: Paweł Świć

Мова – беларуская.

Спектакль ідзе 150 хвілін (без антракту).

Квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны