У студзені ў эканоміцы Беларусі было занята 4,1628 млн чалавек. Гэта на 1,4 тыс. чалавек менш, чым у снежні. У апошнія месяцы дынаміка колькасці занятых змяняецца штомесяц: адзін месяц яна расце, другі – зніжаецца.
У студзені 2025 года ўпершыню за некалькі гадоў быў зафіксаваны рост колькасці занятых у гадавым вылічэнні. У гэтым годзе ў параўнанні са студзенем 2025-га колькасць занятых таксама вырасла – на 31,2 тыс. чалавек.
Аднак у параўнанні са снежнем 2019 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 172,2 тыс. чалавек. Тады ў эканоміцы былі заняты 4,335 млн чалавек.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
