Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў праверку цэнаўтварэння ў 11 гандлёвых аб’ектах Гродна і Свіслачы. Выяўлены розныя парушэнні. Найбольш строга пакаралі гродзенскага індывідуальнага прадпрымальніка.
Кантралёры ўстанавілі, што ІП перавысіў дапушчальныя пастановай аб рэгуляванні гандлёвыя надбаўкі па 8 відах прадукцыі (чай, пернікі, вафлі). У якасці прыкладу КДК прыводзіць кошт вафель, якія прадаваліся за 5,3 рубля, хоць з улікам нормаў заканадаўства павінны былі каштаваць не больш за 3,29 рубля.
У выніку працу гандлёвай кропкі ІП прыпынілі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!