Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік атрымаў двух новых намеснікаў. Адпаведныя прызначэнні сёння зрабіў Аляксандр Лукашэнка.
Першым намеснікам Караніка стаў дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Віталь Залескі.
Акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Аляксей Труханаў атрымаў пасаду намесніка старшыні прэзідыума.
Прызначаючы функцыянераў, Лукашэнка адзначыў, што беларуская навука не загнівае, але аддача ад яе недастатковая.
“Гаварыць пра навуку не стану, вельмі многае сказана. Без навукі няма развіцця. Што да нашай навукі, я не скажу, што мы тут загніваем з пункту гледжання навукі. Але тое, што дае нам навука, асабліва для прыкладных напрамкаў, гэта крайне недастаткова. Вы гэта выдатна ведаеце. Тое, што нам трэба ўзварушыць Акадэмію навук, – гэта факт. Я таксама пра гэта казаў. Для гэтага туды і накіраваны чалавек адносна малады, дзейны, які разумее, што ад яго патрабуецца.
Але адзін у полі не воін. Яму была пастаўлена задача знайсці такіх, як вы, – маладых, але вопытных, на якіх можна абаперціся. Разам і наперад!” – сказаў ён.
Таксама Лукашэнка сёння абнавіў склад дзяржсакратарыята Савета бяспекі.
