У Партугаліі ў нядзелю адбыліся прэзідэнцкія выбары. Ніводзін з 11 кандыдатаў не набраў больш за палову галасоў. Другі тур адбудзецца 8 лютага.
У ім за пасаду прэзідэнта будуць змагацца былы генеральны сакратар Сацыялістычнай партыі Антоніу Жазэ Сегуру, які пасля апрацоўкі 99,82% галасоў набірае 31,11%, і кіраўнік нацыянал-папулісцкай партыі Шэга Андрэ Вентура, у якога 23,52% галасоў.
Асноўныя ўладныя паўнамоцтвы ў Партугаліі мае ўрад, аднак прэзідэнт можа распускаць парламент, прызначаць датэрміновыя парламенцкія выбары і накладаць вета на заканадаўчыя акты. Урад у Партугаліі цяпер узначальвае Луіш Мантэнегру, лідар Дэмакратычнага альянсу, які фарміруецца вакол Сацыял-дэмакратычнай партыі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
«Мінскэнерга» папярэдзіла аб зніжэнні тэмпературы ў 5 раёнах Мінска з-за аварыі на цепламагiстралі 08:07
Кандыдаты ад сацыялістаў і ультраправых выходзяць у другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Партугаліі 08:04
Латушка абмеркаваў сумесныя культурныя праекты з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Беластоку 16:38
Растучы попыт на легалізацыю ў Польшчы: беларусы падаюць больш заяў, але атрымліваюць менш дазволаў 14:33
