Электрычнасць знікла на трох вуліцах Мінска праз аварыю

У Мінску адбылася аварыя на электрасетцы. Як паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна сталіцы, электраэнергія адсутнічае ў некаторых шматкватэрных дамах на вуліцах Мірашнічэнкі, Кальцова, Гамарніка.

«Пашкоджана высокавольтнае абсталяванне. Над аднаўленнем электразабеспячэння працуе аператыўна-выязная брыгада філіяла “Мінскія кабельныя сеткі”. Арыенціровачны час ліквідацыі праблемы — 2 гадзіны», — паведамілі ў адміністрацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.