Экс-каліноўца Грэчыху перавялі ў калонію

Навіны
Василий Гречихо. Скриншот видео

Былога байца палка Каліноўскага Васіля Грэчыху перавялі ў калонію №2 у Бабруйску, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Грэчыху прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў «удзеле ва ўзброеным канфлікце без упаўнаважання дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці ў складзе названай злачыннай арганізацыі».

Пра затрыманне Васіля Грэчыхі стала вядома ў траўні з сюжэту, паказанага па беларускім тэлебачанні. У сюжэце яго са сцяжкай на руках і пакетам на галаве вядуць па балоце трое ўзброеных людзей у камуфляжы. Дзе адбылося затрыманне — невядома. На машыне Грэчыху прывозяць да вайсковага верталёта і перадаюць супрацоўнікам КДБ. Падчас пералёту Грэчыха ляжыць на падлозе, супрацоўнік КДБ прыціскае яго нагой да падлогі. На выхадзе з верталёта яго сустракае Канстанцін Бычак, начальнік Следчага ўпраўлення КДБ.

Да Палка Каліноўскага Грэчыха далучыўся ў траўні 2022 года, аднак неўзабаве пакінуў падраздзяленне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны