Знішчальнік F-35 ізраільскіх ВПС у небе над Тэгеранам збіў іранскі вучэбна-баявы самалёт Як-130.
Як паведамілі ў Арміі абароны Ізраіля, гэта першы ў гісторыі выпадак, калі F-35 паразіў іншы пілатуемы самалёт.
F-35 створаны амерыканскай кампаніяй Lockheed Martin. На ўзбраенні ізраільскіх ВПС знаходзіцца спецыяльная версія Adir. Раней F-35 выкарыстоўваліся ў асноўным у бамбардзіровачных місіях.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
