Ізраіль нанёс прэвентыўны ўдар па Іране, у краіне абвешчана надзвычайнае становішча. Пра гэта заявіў міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац.
«Дзяржава Ізраіль нанесла прэвентыўны ўдар па Іране, каб ліквідаваць пагрозы для дзяржавы Ізраіль», — прыводзіць яго словы The Times of Israe.
На фоне інфармацыі пра атаку па ўсёй тэрыторыі Ізраіля прагучалі сірэны паветранай трывогі. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) праз Камандаванне тылу разаслала экстраныя апавяшчэнні на мабільныя тэлефоны з заклікам знаходзіцца паблізу абароненых памяшканняў і сховішчаў.
У ваенным ведамстве заявілі, што папярэджанне носіць прэвентыўны характар і накіравана на падрыхтоўку насельніцтва да магчымых ракетных абстрэлаў тэрыторыі краіны. Грамадзянам рэкамендавана ўдакладніць месцазнаходжанне бліжэйшых сховішчаў і ўстрымацца ад неабавязковых паездак.
Паводле вынікаў ацэнкі сітуацыі з 08:00 уводзяцца змены ў інструкцыі Камандавання тылу. Усе раёны краіны пераведзены з рэжыму поўнай актыўнасці ў рэжым працы толькі жыццёва важных сектараў. У прыватнасці, забаронены заняткі ў адукацыйных установах, правядзенне масавых мерапрыемстваў і праца прадпрыемстваў, за выключэннем крытычна важных службаў.
