Урад Ісландыі прапануе правесці рэферэндум аб аднаўленні перамоваў пра ўступленне ў Еўрасаюз. Адпаведны праект рэзалюцыі ўнесены ў парламент Ісландыі.
Рэферэндум прапануецца правесці 29 жніўня гэтага года, паведамляе ўрад Ісландыі.
Ісландыя падала заяўку на ўступленне ў ЕС у 2009 годзе. Перамовы аб далучэнні праходзілі ў 2010–2013 гадах, але былі прыпынены.
Калі паводле вынікаў прапанаванага рэферэндуму ў жніўні будзе прынята рашэнне аднавіць перамовы, і ў далейшым перамовы будуць завершаны, будзе праведзены другі рэферэндум, на якім у выбаршчыкаў спытаюць, ці павінна Ісландыя ўступіць у Еўрасаюз.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
