Раніцай 4 сакавіка іранскі фрэгат IRIS Dena падаў сігнал бедства, знаходзячыся ў 40 марскіх мілях ад узбярэжжа Шры-Ланкі.
Як паведамляе ланкійскае выданне Ada Derana, на борце знаходзіліся каля 180 чалавек. 32 чалавекі былі выратаваныя і дастаўлены ў бальніцу ў горад Гале.
Міністр замежных спраў Шры-Ланкі заявіў, што судна не знаходзілася ў тэрытарыяльных водах Шры-Ланкі ў момант інцыдэнту.
Ізраільскае выданне Ynet піша, што іранскае судна было атакавана падводнай лодкай. Абставіны атакі на дадзены момант няясныя.
Паведамляецца пра 78 параненых і 101 прапалага без вестак.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
