Вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі патрабуе, каб узбагачаны ўран заставаўся на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзве іранскія крыніцы. Такое распараджэнне азначае ўзмацненне пазіцыі Тэгерана на перамовах з ЗША.
«Дырэктыва Вярхоўнага лідара і кансэнсус унутры істэблішменту заключаюцца ў тым, што запасы ўзбагачанага ўрану не павінны пакідаць краіну», — сказала адна з дзвюх іранскіх крыніц.
Іранскія чыноўнікі лічаць, што перадача ўзбагачанага матэрыялу за мяжу зробіць Іран больш уразлівым.
Тым часам Дональд Трамп настойвае на вывазе дадзеных запасаў.
«Мы гэта атрымаем. Нам гэта не патрэбна, мы гэтага не хочам. Верагодна, мы знішчым гэта пасля таго, як атрымаем, але мы не дазволім ім гэтым завалодаць», — заявіў Трамп журналістам у Белым доме.
Аналагічнай пазіцыі прытрымліваецца Ізраіль.