Падраздзяленне Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны “Прымары” ў ноч з 18 на 19 красавіка ў Крыме паспяхова атакавала два вялікія дэсантныя караблі РФ “Ямал” і “Мікалай Фільчанкоў”.
Абодва караблі знаходзіліся ў бухце Севастопаля. Яны былі атакаваны беспілотнікамі. Караблі выведзены з ладу. Таксама была знішчана радыёлакацыйная станцыя “Падлёт-К1”.
БДК тыпу “Ямала” могуць перавозіць да 500 тон грузаў, у тым ліку бранятэхніку і дэсант. “Мікалай Фільчанкоў” можа перавозіць да 1000 тон грузаў, уключаючы дзясяткі адзінак бранятэхнікі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
